Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Саюз Чарнобыль-Беларусь" зьвярнуўся да сусьветных лідэраў


Грамадзкая арганізацыя ліквідатараў-чарнобыльцаў "Саюз Чарнобыль-Беларусь" накіравала ліст прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну, прэзыдэнту Эўразьвязу і старшыні Эўрапарлямэнту з просьбай правесьці ў 2011 годзе міжнародную канфэрэнцыю, прысьвечаную 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Кіраўнік арганізацыі Аляксандар Ваўчанін паведаміў “Свабодзе”, што зварот да сусьветных лідэраў стаўся вынікам ягонай леташняй паездкі ў ЗША: "Падчас сустрэч з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку ў Саюзе вэтэранаў, дзе ў свой час сацыяльнымі пытаньнямі займаўся Барак Абама, неаднойчы выказвалася меркаваньне пра патрэбу большай дапамогі для Беларусі. Гэтая канфэрэнцыя дапаможа ня толькі прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да праблемы наступстваў Чарнобылю, але і распачаць наладжваньне практычнай дапамогі. Магчыма, гэта падштурхнула б і ўлады Беларусі да вырашэньня праблемаў пацярпелых ад Чарнобылю".

У выпадку правядзеньня такой канфэрэнцыі Аляксандар Ваўчанін мяркуе заявіць аб праблемах лекаваньня інвалідаў-чарнобыльцаў у Беларусі, пра пазбаўленьне ліквідатараў групаў інваліднасьці, а таксама пра шмат якія іншыя сацыяльныя праблемы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG