Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі 617 чалавек загінулі ў выніку землятрусу


Кітайскае агенцтва Сіньхуа паведаміла пра 617 загіблых у выніку магутнага землятрусу на захадзе Кітаі. Улады лічаць, што колькасьць ахвяраў будзе павялічвацца, паколькі шмат людзей ўсё яшчэ застаецца пад рэшткамі будынкаў.

Мінулую ноч жыхары разбураных дамоў правялі пад адкрытым небам, нягледзячы на тэмпэратуру ніжэй нуля.

Падземныя штуршкі сілай амаль 7 балаў паводле Рыхтэра скаланулі захад Кітаю ў сераду раніцай. Землятрус быў роўны па сіле сёлетнему разбуральнаму катаклізму на Гаіці.

XS
SM
MD
LG