Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Маскве апазналі целы 71 ахвяры ў авіякатастрофе пад Смаленскам


Целы 71 загіблага ў авіякатастрофе пад Смаленскам апазнаныя ў Маскве. На апазнаньне ў сталіцу Расеі прыбылі больш як 300 чалавек, у тым ліку намесьнік міністра замежных спраў Пётр Стаханчэк.

Чакаецца, што целы 30 ахвяраў сёньня будуць адпраўленыя адмысловым рэйсам у Варшаву. Учора ў польскую сталіцу былі дастаўлены целы 31 загіблага.

Цэрымонія разьвітаньня з ахвярамі адбудзецца ў Варшаве ў суботу. Прэзыдэнт Лех Качыньскі і ягоная жонка будуць пахаваныя ў нядзелю ў кракаўскім Вавэлі.
XS
SM
MD
LG