Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забурэньні на поўдні Кіргізстану


У горадзе Ош, на поўдні Кіргізстану, сёньня праходзяць адначасовыя мітынгі прыхільнікаў і апанэнтаў прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Паведамляецца, што паміж сапернікамі адкрылася страляніна. Хто адкрыў страляніну і ці ёсьць пацярпелыя - пакуль невядома.

Ош - другі найбуйнейшы горад у краіне. Дагэтуль ён працягваў падпарадкоўваецца зрынутаму прэзыдэнту.

У Ошы сёньня плянаваўся мітынг прыхільнікаў Бакіева, на якім меўся выступіць і ён сам. Непадалёк сабраліся каля 2000 апазыцыянэраў. Неўзабаве пасьля пачатку прамовы Бакіева пачуліся стрэлы, пасьля чаго паміж варожымі мітынгоўцамі выбухнула бойка.

Курманбек Бакіеў быў вымушаны пакінуць горад.
XS
SM
MD
LG