Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць Ірану набліжаюцца


Прадстаўнікі шасьці найбольш уплывовых краінаў сьвету правялі ў Нью Ёрку сустрэчу прысьвечаную абмеркаваньню іранскай ядзернай праграмы.

Па выніках сустрэчы амбасадар Францыі Жэрар Адо паведаміў, што краіны прасунуліся наперад у справе выпрацоўкі новых санкцыяў супраць Ірану. Гэта стрымана пацьвердзілі і прадстаўнікі Расеі ды Кітаю, якія зь вялікай неахвотай пагаджаюцца на недастатковасьць дыпляматычных сродкаў у вырашэньні гэтага пытаньня.

Пытаньне аб чацьвертым раўндзе санкцыяў ААН вырашаюць пяцёра сталых чальцоў Рады Бясьпекі: ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя, Расея і Кітай. Шостай у гэтую групу была ўключана Нямеччына.

Для прыняцьця санкцыяў патрэбна аднагалосная ўхвала ўсіх чальцоў "шасьцёркі"
XS
SM
MD
LG