Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік Сусьветнага банку заклікаў адмовіцца ад тэрміну “трэці сьвет”


Кіраўнік сусьветнага банку Робэрт Зэлік заявіў, што насьпеў час адмовіцца ад ужываньня тэрміну “трэці сьвет” у дачыненьні да разьвіваных краінаў і прызнаць іх неад’емнай часткай новай, больш узаемазалежнай міжнароднай эканомікі.

Паводле Зэліка, сусьветны фінансавы крызіс 2009 году паказаў, што такія катэгорыі, як першы і трэці сьвет, донар і атрымальнік, лідэр і аўтсайдэр больш не адпавядаюць рэчаіснасьці.

Паводле банкіра, цяпер ніякае важнае міжнароднае пытаньне ня можа быць вырашана без удзелу разьвіваных краінаў Азіі, Лацінскай Амэрыкі і Афрыкі.
XS
SM
MD
LG