Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі арыштаваны былы мэр Ерусаліму


У Ізраілі ў сераду арыштаваны былы мэр Ерусаліму, артадаксальны рабін Уры Лупалянскі.

Арышт праведзены ў рамках расьсьледаваньня гучнай справы аб хабарніцтве, зьвязанага з рэалізацыяй шэрагу будаўнічых праектаў у Ерусаліме.

На мінулым тыдні быў затрыманы былы дзелавы партнэр экс-прэм'ера Ізраілю Эхуд Ольмэрт, які такама займаў да 2003 гады пасаду мэра Іерусаліму. Уры Лупалянскі стаў пераемнікам Ольмэрта і ўзначальваў гарадзкую адміністрацыю да 2008 году.

Паводле дадзеных сьледзтва, хабары даваліся, калі мэрам быў Ольмэрт, а будаўніцтва вялося ўжо пры Лупалянскім.
XS
SM
MD
LG