Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працэсе па справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзімера Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына зроблены перапынак на адзін дзень. Адвакаты просяць час на тое, каб разабрацца са скаргай Аляксандра Ларына. Як выявілася, у пачатку свайго арышту ў 2009 годзе Аляксандр Ларын скардзіўся на незаконныя дзеяньні сьледчых адносна яго.


«Працэс аднавіцца ў пятніцу, 16 красавіка», — паведаміла Свабодзе праваабаронца Кацярына Садоўская.

Аляксандар Ларын — адзіны з абвінавачаных у падрыхтоўцы тэракту, які часткова прызнае сваю віну. На паказаньнях Аляксандра Ларына грунтуецца ў асноўным абвінавачаньне Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі ў падрыхтоўцы тэракту, а Міхаіла Казлова — у непрыняцьці захадаў, каб прадухіліць злачынства.

На судзе Мікалай Аўтуховіч не раз заяўляў, што Ларына «зламалі і прымусілі агаварыць яго». Паводле Ўладзімера Асіпенкі, сукамэрнікі перадавалі яму словы Ларына, сказаныя, калі яны знаходзіліся ў адной зь ім камэры. «Мяне усё роўна не пасадзяць», — нібыта казаў Аляксандр Ларын.


XS
SM
MD
LG