Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адвакат дамагаецца, каб на касацыі Бандарэнка выступіў у судзе


Андрэй Бандарэнка

Андрэй Бандарэнка

Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку, які знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары, наведаў ягоны бацька, Валер Бандарэнка.


«Праведаў сына, у якога якраз сёньня дзень народзінаў, 37 гадоў. Пачуваецца нармальна, бадзёры. На ўмовы ў турме ён ня скардзіўся. Там у камэры 30 чалавек на 50 мэтраў плошчы, але неяк прызвычаіўся. Рыхтуецца да разгляду касацыйнай скаргі. Магчыма, гэта будзе ў красавіку. Андрэю вядома, што ягоны адвакат, Зьміцер Лаеўскі, дамагаецца, каб яго прывезьлі на суд і далі магчымасьць выступіць».

Нагадаем, што летась у кастрычніку Першамайскі суд Менску прызнаў прадпрымальніка вінаватым у крадзяжы грошай фірмы і асудзіў на 7 гадоў зьняволеньня. 15 сьнежня Менскі гарадзкі суд адмяніў гэты прысуд і адправіў справу на новы разгляд. У лютым судзьдзя Равінская з Першамайскага суду Менску таксама прызнала Бандарэнку вінаватым у крадзяжы праз махлярства і асудзіла на 6 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці. Прадпрымальнік падаў на прысуд касацыйную скаргу, якую мусяць разгледзіць у Менскім гарадзкім судзе. Дзень разгляду скаргі яшчэ не прызначаны.

Актывіст АГП Андрэй Бандарэнка заяўляе, што яго перасьледуюць за ўдзел у выбарчай кампаніі 2008 году.
XS
SM
MD
LG