Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч папрасіў прабачэньня ў Босьніі


Прэзыдэнт Харватыі Іва Ёсіпавіч парасіў прабачэньня за ўдзел яго краіны ў басьнійскай міжэтнічнай вайне і сказаў, што зьяўляецца прыхільнікам стабільнай і квітнеючай Босьніі. Ёсіпавіч, які прыбыў у Сараева з двухдзённым візытам, у чацьвер накіруецца ў дзьве вёскі ў цэнтральнай Босніі – Амічы і Крызанцава Сяло – дзе ён мае ўшанаваць памяць харвацкіх і мусульманскіх ахвяраў басьнійскай вайны 1992-95 гадоў. У Амічах ад рук харватаў загінулі больш за 100 мусульманскіх грамадзянаў, у суседнім Крызанцавым Сяле – мусульмане забілі каля 70 харватаў – як вайскоўцаў, так і цывільных асобаў.
XS
SM
MD
LG