Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франка Вячорку звольнілі з войска

абноўлена

Франак Вячорка
Франак Вячорка

14 красавіка а 18:25 з вайсковай часткі ў Мазыры звольнены палітпрызыўнік, кандыдат у дэпутаты мясцовага райсавету Франак Вячорка.


Праз 15 месяцаў службы, па сутнасьці, пацьверджаны неабгрунтаваны, гвалтоўны прызыў актывіста БНФ у войска.

Гэта сталася пасьля заключэньня галоўнага мэдычнага цэнтру Міністэрства абароны, дзе ў сакавіку праходзіў дасьледаваньне салдат-апазыцыянэр.

Франак Вячорка: «Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальненьня. Я даказаў урэшце рэшт, што мой прызыў у армію быў незаконным. Спрабавалі мяне зламаць, цкавалі, пагражалі. Нічога не атрымалася, я застаўся самім сабой».

Звольнілі Франка пасьля заключэньня галоўнай вайсковай мэдычнай камісіі Міністэрства абароны Беларусі. У сакавіку салдат-апазыцыянэр праходзіў дасьледаваньне ў вайсковым мэдычным клінічным цэнтры й Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Кардыялёгія» ў Менску. Выглядае, што ваенкамат наагул ня мусіў прызываць хлопца ў войска:

«Мяне звольнілі па стане здароўя. У мяне выяўлена хвароба сэрца, якая несумяшчальная са службай у войску. У прынцыпе я тое ж самае казаў і падчас прызыву, бо гэтая хвароба ў мяне ад нараджэньня. Пры прызыве мае дыягназы былі сфальшаваныя. Цэлыя 15 месяцаў мяне адмаўляліся абсьледаваць. У сакавіку мяне адвезьлі ў вайсковы шпіталь у Менск, дзе дасьледавалі й дзе ўсё пацьвердзілася».
Я буду судзіцца… Я лічу, што ўсе павінны несьці адказнасьць за свае ўчынкі.

Актывіст не наважаны пакідаць свой гвалтоўны прызыў без наступстваў:

«Я буду судзіцца, патрабаваць прыцягненьня да адказнасьці тых лекараў, якія ажыцьцяўлялі мой прызыў, спэцслужбоўцаў, якія ў кайданках, гвалтоўна мяне забіралі ў вайсковую частку, а таксама тых, што паклёпнічалі — нібыта я „кашу ад войска“. Я лічу, што ўсе павінны несьці адказнасьць за свае ўчынкі».

Бацька Франка, палітык Вінцук Вячорка, цэлы дзень чакаў сына ля КПП вайсковай часткі. Салдата павінны былі адпусьціць яшчэ да мінулых працяглых выходных, але камандаваньне спаслалася на тое, што Франак у выходныя не атрымае належныя яму 47 тысячаў рублёў. А сёньня на Мазыршчыну прыяжджаў Аляксандар Лукашэнка — вайскоўцы зноў-такі былі занятыя. Таму Франка адпусьцілі з вайсковай часткі перад самым зьмярканьнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG