Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Колькасьць ахвяраў урагану ў Індыі дасягнула 89 чалавек


У штатах Біхар і Заходняя Бэнгалія на ўсходзе Індыі ідуць выратавальныя працы ў раёнах, пацярпелых у ноч на сераду ад урагану.

Колькасць ахвяр стыхіі, паводле ўдакладненых дадзеных, складае ня менш за 89 чалавек. Разбураныя больш за 50 тысяч дамоў, у асноўным халупы беднаты.

Знойдзеныя целы 39 загінулых. Пацярпела мясцовая турма, улады сьпешна перавялі зняволеных у суседні раён.

Ад цыклону пацярпелі і прылеглыя правінцыі Бангладэш. Там загінулі прынамсі 5 чалавек.
XS
SM
MD
LG