Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ушанаваў памяць ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам


Эўрапейскі парлямэнт на адмысловым паседжаньні ўшанаваў памяць грамадзянаў Польшчы, якія загінулі ў суботу ў авіякатастрофе пад Смаленскам. У пасяджэньні бралі ўдзел дэпутаты ад усіх краінаў Эўразьвязу, кіраўнікі Эўрапейскай камісіі, акрэдытаваныя ў Брусэлі дыпляматы.

Чакаецца, што ў пахаваньні прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і ягонай жонкі возьмуць удзел кіраўнікі эўрапейскіх краінаў, а таксама прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
XS
SM
MD
LG