Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БРСМ зноў пікетаваў "Народную Волю"


Пікет ветэранаў перад "Народнай Воляй" тыдзень таму
Пікет ветэранаў перад "Народнай Воляй" тыдзень таму

14 красавіка каля 10 маладзёнаў прыйшлі ў рэдакцыю "Народнай волі" з плякатамі, на якіх было напісана "Народная ли?", "Они победили! Вы врете!"


Шэф-рэдактар "Народнай Волі" Сьвятлана Калінкіна кажа, што гэта працяг пікету вэтэранаў, але гэтым разам прыйшлі ўжо маладыя людзі – прадстаўнікі менскай арганізацыі БРСМ. Прэтэнзіі ў іх былі тыя ж самыя, як і тыдзень таму ў вэтэранаў, якія таксама пікетавалі рэдакцыю газэты, – перадрук кнігі Ільлі Копыла "Нябышына. Вайна".

"Калі я ў іх запыталася, адкуль жа яны ведаюць, што адбывалася ў вёсцы Нябышына, хто ў іх там служыў ці хто ім расказваў пра тыя падзеі, адказу так і не атрымала. Адзінае, што яны адказалі, што вайна адна і тая ж паўсюль, што такія рэчы, як кніга Ільлі Копыла, друкаваць нельга", – кажа Калінкіна.

Шэф-рэдактар адзначыла, што пікетоўцы паводзілі сябе не так агрэсіўна, як вэтэраны ў часе мінулага пікекту. "Магчыма, гэтае маладое пакаленьне ўсё ж разумее, што могуць быць альтэрнатыўныя погляды на адны і тыя ж рэчы", – спадзяецца Калінкіна.

Актывісты БРСМу пакінулі ў рэдакцыі кнігу "Памяць. Мінск".

"Мы зараз у здагадках, хто ж яшчэ можа прыйсьці з нашу рэдакцыю з пікетам?" – кажа спадарыня Калінкіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG