Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліпецкае тэлебачаньне паведаміла пра напад на Беларусь


Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Тэлеканалы Ліпецку паведамілі, што ў іх горад пачалі прыбываць уцекачы з прыфрантавой зоны: нібыта НАТАўскія войскі ўварваліся ў Беларусь з боку Украіны.

«Краіны НАТА з тэрыторыі Ўкраіны наступаюць на Беларусь», - паведаміў увечары ў панядзелак тэлеканал “Липецкое время”. Пазьней насельніцтву і журналістам аб'явілі, што гаворка ішла толькі пра вучэньні ўнутраных войскаў МУС РФ. Сам па сабе “ўзброены канфлікт" стаў толькі легендай, якая гучала для большай пераканаўчасьці вучэньняў. Пазьней усе «рэпартажы» пра ўварваньні войскаў НАТА, каб пазьбегнуць дыпляматычных скандалаў, выдалілі з сайтаў тэле-і інтэрнэт-кампаній. Аднак, тэксты даступныя ў кэшы.

”Намесьнік камандучага войскамі Цэнтральнага рэгіянальнага камандаваньня ўнутраных войскаў МУС Расіі Мікалай Рабчыкаў потым заявіў: «Сцэнары, па-першае, мы бярэм з рэалій жыцьця. Па-другое – з грамадзка-палітычнай абстаноўкі, якая ў нас у сьвеце складаецца. У тым ліку, узаемадзеяньне бакоў, як яны да гэтай справы ставяцца. Таму так і нараджаецца сцэнар». Мясцовыя ўлады ўжо правялі з журналістамі «тлумачальную працу» і сустрэліся з кіраўніцтвам тэлеканалаў.

Пра рэакцыі ўладаў Украіны і Беларусі на Ліпецкія вучэньні пакуль нічога не вядома. “Липецкое время” цяпер распавядае аб новых вучэньнях, мэта якіх – «адпрацаваць антытэрарыстычныя задачы».

Раней аналягічны «рэпартаж» выпусьціла грузінская тэлекампанія «Імедзі», дзе паведамлялася пра нібыта напад Расеі на Грузію. Тады гэта прывяло да панікі сярод насельніцтва і спробе яго эвакуіравацца з Тбілісі. Тэлежурналісты тады «пахавалі» прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Толькі ў канцы рэпартажу было абвешчана, што «качка» была пушчана ў эфір у якасьці дэманстрацыі магчымага разьвіцьця падзей у будучыні.
XS
SM
MD
LG