Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дату выбараў у Польшчы абвесьцяць 21 красавіка


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі паведаміў, што дата пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў будзе названая 21 красавіка, пасьля пахаваньня прэзыдэнта Леха Качыньскага, якое адбудзецца 18 красавіка.

На пахаваньне Леха Качыньскага і ягонай жонкі, якое адбудзецца ў кракаўскім Вавэлі, прыедуць прэзыдэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, прэзыдэнт Францыі Ніколя Сарказі.
XS
SM
MD
LG