Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская вайсковая база ў Манасе дзейнічае


Амэрыканская вайсковая база ў Манасе, якая часова была зачыненая з прычыны беспарадкаў у Кіргізстане, ізноў дзейнічае. Пра гэта заявіла супрацоўніца амбасады ЗША ў Бішкеку Кімбэрлі Макдоналд:

“Наколькі мне вядома, транзытны цэнтар у Манасе аднавіў працу і, як мы разумеем, будзе функцыянаваць у звычайным рэжыме. Канешне, часовы ўрад мае права прагледзіць кантракт і ўсе ранейшыя рашэньні, каб і далей дзейнічаць на гэтай падставе. Пакуль што ўсё нармальна”.

База ў Манасе выкарыстоўваецца ЗША для пастаўкі грузаў міжнародным сілам кааліцыі ў Аўганістане.
XS
SM
MD
LG