Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бакіеў згодны абмеркаваць перадачу ўлады


Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў заявіў, што згодны абмяркоўваць з часовым урадам працэдуру перадачы ўлады.

Пры гэтым Бакіеў назваў праваабаронцы Талікаен Ісмаілавай свае ўмовы – бясьпека грамадзян, спыненьне рабаўніцтваў, парадак у міліцыі і ў войску.

Раней паведамлялася, што Бакіеў вылучыў умовай сваёй адстаўкі гарантаваньне бясьпекі яму і членам ягонай сям’і.

Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Розай Атунбаевай заявіла, што прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў павінен апынуцца перад судом, але ня выключыла перамоў зь ім.
XS
SM
MD
LG