Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньню аб працэдуры абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Беларусі на чарговыя прэзыдэнцкія выбары павінна папярэднічаць сустрэча саміх патэнцыйных прэтэндэнтаў.


Да такой высновы сёньня прыйшлі сябры прэзыдыюму Палітрады АДС. Яны абмеркавалі праект працэдуры абраньня адзінага кандыдата, які прапанавала Рада беларускай інтэлігенцыі.

Удзельнікі паседжаньня адзначалі:магчыма ня ўсе патэнцыйныя прэтэндэнты пагодзяцца на абраньне адзінага. Прынамсі лідэр АГП Анатоль Лябедзька заявіў, што партыя на паседжаньні свайго Нацыянальнага камітэту 17 красавіка вызначыцца --- падтрымліваць ёй адзінага кандыдата альбо праводзіць кампанію свайго кандыдата ў прэзыдэнты.
XS
SM
MD
LG