Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч з 23 на 24 красавіка, з пятніцы на суботу, па Першым нацыянальным тэлеканале будзе паказаны мастацкі фільм Анджэя Вайды "Катынь" (2007 год). Пачатак паказу — апоўначы, а 24 гадзіне, працягласьць — 1 гадзіна 55 хвілін.


Фільм Анджэя Вайды біяграфічны. У Катыні загінуў бацька знакамітага кінарэжысэра. Ва ўрочышчы пад Смаленскам увесну 1940 году было расстраляна больш за 4 тысячы афіцэраў польскай арміі, мабілізаваных прадстаўнікоў інтэлігенцыі, чыноўнікаў. Сярод загінулых — шмат ураджэнцаў Заходняй Беларусі.

Раней фільм "Катынь" ня быў рэкамэндаваны да прагляду ў беларускіх кінатэатрах. Яго паказалі два гады таму амбасада Польшчы ў Беларусі і Польскі інстытут у Менску ў сталічным кінатэатры "Цэнтральны" для запрошанай беларускай грамадзкасьці. А ў нядзелю, 12 красавіка, калі пасьля авіякатастофы пад Смаленскам на расейскім тэлеканале РТР дэманстраваўся фільм Вайды "Катынь", на гібрыдным беларускім канале РТР паказвалі "Танцы з зоркамі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG