Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША разгледзяць магчымасьць дапамагчы Кіргізстану


Такую заяву зрабіў у Бішкеку памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк на сустрэчы з кіраўніком часовага ўраду Кіргізстану Розай Атунбаевай.

Заявіўшы, што прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў павінен апынуцца перад судом, яна не выключыла перамоў зь ім. Учора Бакіеў заявіў, што пойдзе ў адстаўку толькі ў выпадку гарантыяў бясьпекі для яго і членаў ягонай сям’і.

Зараз у шпіталях Кіргізстану знаходзяцца больш як паўтысячы параненых у выніку масавых пратэстаў апазыцыі, якія адбыліся на мінулым тыдні. Колькасьць загіблых – 84 чалавекі.
XS
SM
MD
LG