Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала чацьвёртай дзяржавай у Эўропе, якая забараніла сумесі для паленьня кшталту "спайс", "смог". Зараз да сьпісу забароненых дадаліся яшчэ 24 сінтэтычныя канабіноіды і яшчэ адно наркатычнае рэчыва – крысталіюс.


Пастанова Міністэрства аховы здароўя ўступіла ў сілу 8 красавіка, і ўжо заведзеныя некалькі крымінальных справаў, паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі намеьнік начальніка па наркакантролю МУС Беларусі Васіль Лосіч. "Усе, у каго пры затрыманьні будуць знойдзеныя гэтыя рэчывы, будуць прыцягнутыыя да крымінальнай адказнасьці, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Канабіноіды, якімі напыляюць сумесі для паленьня, зьяўляюцца рэчывамі, што выклікаюць наркатычнае ап'яненьне і залежнасьць. Паводле эфэкту яны нагадваюць марыхуану, але яшчэ больш небясьпечныя для здароўя і выклікаюць больш моцную залежнасьць, паколькі створаныя сінтэтычным спосабам.

XS
SM
MD
LG