Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Землятрус у Кітаі: тысячы пацярпелых


Магутны землятрус адбыўся сёньня раніцай на захадзе Кітаю. Афіцыйны Пэкін паведамляе, на гэты момант, пра гібель 300-от чалавек. Прынамсі 8 тысяч атрымалі раненьні. Паведамляецца, што ў Юйшуйкім раёне Цыньхайскай правінцыі, куды прыйшоўся эпіцэнтар катаклізму, разбурана да 90% дамоў.

Выратавальныя працы тармозяцца пашкоджаньнямі тэлефонных лініяў.

Сіла падземных штуршкоў дасягала 7 балаў па шкале Рыхтэра, як і пры сёлетнім разбуральным землятрусе на Гаіці.
XS
SM
MD
LG