Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінежад заклікае Абаму памірыцца


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад заклікаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму палепшыць адносіны зь Іранам.

У сёньняшнім інтэрвію на іранскім дзяржаўным тэлебачаньні Ахмадзінежад сказаў: "Прызнаньне (Абамам) Ірану пайшло б на карысьць абодвум бакам. З пункту гледжаньня Ірану, мы не імкнемся да нейкай канфрантацыі (са Злучанымі Штатамі)".

Згадаўшы абамава перадвыбарчае абяцаньне перамен, іранскі лідэр заявіў, што паляпшэньне двухбаковых стасункаў - "адзіная магчымасьць для Абамы выканаць гэтыя абяцаньні і застацца пры ўладзе."
XS
SM
MD
LG