Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша Украіна” спадзяецца, што Галадамор прызнаюць генацыдам


Партыя “Наша Украіна” выступіла з заявай, у якой выказала спадзяваньне, што Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прызнае Галадамор генацыдам, паведамляе агенцтва УНІАН.

Мяркуецца, што 26-30 красавіка ПАРЭ заслухае даклад пра Галадамор. “Якія-небудзь іншыя падыходы, акрамя прызнаньня Галадамору генацыдам, украінскае грамадзтва будзе ацэньваць як супрацьлеглае гістарычнай праўдзе і накіраванае на частковае апраўданьне злачынцаў” – гаворыцца ў заяве партыі.
XS
SM
MD
LG