Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На месцы авіякатастрофы пад Смаленскам знойдзеныя 7 пісталетаў


Польскія і расейскія сьледчыя і крыміналісты працягваюць дасьледаваць месца падзеньня самалёту пад Смаленскам. Паведамлена, што знойдзеныя сем пісталетаў, якія, верагодна належалі супрацоўнікам аховы.

Кіраўнік Сьледчага камітэту пры пракуратуры РФ Аляксандар Бастрыкін паведаміў, што на агляд месца катастрофы пойдзе яшчэ 3-4 дні, паколькі некаторыя фрагмэнты целаў, рэчы і рэшткі самалёту пагружаныя ў глебу.
XS
SM
MD
LG