Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




СОНЦА...


...часам з-за хмары. Тэмпэратура: +3 — +16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У кнігарні галерэі "Ў" у Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Харэўскага "ПраМоўленае". У вечарыне возьмуць удзел Адам Глёбус, Міхал Анемпадыстаў, Валянцін Акудовіч. Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Маскве пасяджэньне міністраў абароны дзяржаваў-удзельніц СНД.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў з двухдзённым візытам у Аргентыне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1912 карабель "Тытанік" падчас свайго першага рэйсу сутыкнуўся з айсбэргам і затануў. Загінула 1517 з 2223 чалавек, якія былі на палубе.

У 1920 у вёсцы Страшава каля Гарадка на Беласточчыне нарадзіўся беларускі пісьменьнік Аляксей Карпюк (пам. 1997).

У 1930 пакончыў жыцьцё самагубствам расейскі паэт Уладзімір Маякоўскі (нар 1893).

У 1943 у Савецкім Саюзе загадам Сталіна была створана адмысловая армейская контарвыведка, якую назвалі "Сьмерць шпіёнам" — скарочана "Сьмерш". Асноўнай задачай "Сьмерша" стала выяўленьне і ліквідацыя здраднікаў у войску. Вэтэраны вайны згадваюць, што паднятым у атаку салдатам не было выбару: сьпераду іх сустракаў агонь зь нямецкіх батарэяў, а ззаду, калі б нехта наважыўся павярнуць назад, чакалі так званыя заградатрады "Сьмерша". У часы сталінскае шпіёнаманіі ахвярамі "Сьмерша" найчасьцей станавіліся зусім не шпіёны, а простыя салдаты і афіцэры.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Прысуд за самасуд: ніжэй за ніжэйшую мяжу".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Банглядэш і Камбоджа сьвяткуюць бэнгальскі новы год.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Для веселия планета наша мало оборудована.
Надо вырвать радость у грядущих дней.
В этой жизни помереть не трудно.
Сделать жизнь значительно трудней".


Уладзімір Маякоўскі
XS
SM
MD
LG