Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца судовыя слуханьні ў справе Караджыча


У міжнародным трыбунале ў Гаазе адноўленыя слуханьні па справе Радавана Караджыча, якога абвінавачваюць у генацыдзе і ў вайсковых злачынствах.

Пачаўся допыт сьведкаў. Першым выступіў басьнійскі мусульманін Ахмэд Зуліч, які быў вязьнем сэрбскага лягеру. Ён распавёў пра этнічныя чысткі і стаўленьне да палонных з боку вайскоўцаў басьнійскіх сэрбаў пад час вайны ў пачатку 1990-гадоў.
XS
SM
MD
LG