Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама выступіў на саміце па ядзернай бясьпецы


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў сусьветную супольнасьць узмацніць кантроль за матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца для стварэньня ядзернай зброі – каб пазьбегнуць іх трапляньня ў рукі тэрарыстаў.

Выступаючы на міжнародным саміце па ядзернай бясьпецы, які другі дзень праходзіць у Вашынгтоне, Абама адзначыў, што пагроза атамнай вайны за апошнія 20 гадоў зьнізілася, аднак зьявілася новая пагроза, зьвязаная з магчымым патрапленьнем ядзернай зброі ў рукі такіх арганізацый, як "Аль-Каіда".

Абама: “Гэта беспрэцэдэнтны саміт, скліканы для таго, каб абмеркаваць беспрэцэдэнтную пагрозу. Праз два дзесяцігодзьдзі пасьля заканчэньня халоднай вайны мы сутыкнуліся з жорсткай іроніяй гісторыі. Рызыка ядзернага супрацьстаяньня паміж дзяржавамі паменшылася. Аднак рызыка ядзернага нападу ўзрасла”.

Па выніках саміту, у якім прымаюць удзел лідэры больш як 40 дзяржаваў, будзе прынята сумесная дэклярацыя.

Чакаецца, што сёньня дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў падпішуць двухбаковы пратакол аб скарачэньні запасаў вайсковага плютонію.
XS
SM
MD
LG