Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расшыфроўку самапісцаў польскага Ту-154 закончаць да канца тыдня


Расшыфроўка бартавых самапісцаў з самалёта прэзыдэнта Польшчы завершыцца да канца тыдня. Аб гэтым паведаміў сёньня віцэ-прэм'ер ураду Расеі Сяргей Іваноў на паседжаньні дзяржаўнай камісіі па усталяваньні прычын катастрофа самалёта Ту-154.

"Цяпер праводзіцца сынхранізацыя паказьнікаў самапісцаў – маўленчага і параметраў – і ідэнтыфікацыя гукаў і шумоў ў кабіне ", - паведаміў Іваноў, дадаўшы, што "праца патрабуе пэўнага часу і працягнецца арыентыровачна да канца тыдня".

Іваноў падкрэсьліў, што выбуху і пажару на борце Ту-154 не было, рухавікі працавалі штатна да самага сутыкненьня зь зямлёй.

Як сказала старшыня Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Тацяна Анодзіна, расшыфроўка дадатковага самапісца польскага Ту-154 будзе ажыцьцёўлена ў Польшчы пры ўдзеле расейскіх спецыялістаў.

Паводле словаў Анодзінай, напярэдадні быў знойдзены дадатковы эксплюатацыйны рэгістратар самалёта, выраблены ў Польшчы.

"Прынятае рашэньне камісіі задаволіць просьбу польскага боку аб расшыфроўцы яго з удзелам нашых спэцыялістаў у Польшчы ", – сказала Анодзіна.
XS
SM
MD
LG