Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану Бакіеў пагадзіўся сысьці ў адстаўку


Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў заявіў, што згодны сысьці ў адстаўку, калі ўлады гарантуюць бясьпеку яму і яго сям'і.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, пра гэта ён сказаў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў горадзе Джалал-Абад на поўдні краіны.

Раней паведамлялася, што часовы ўрад, сфармаваны апазыцыяй, выставіў Бакіеву ўльтыматум: альбо ён прыедзе ў Бішкек для перамоваў, альбо будзе арыштаваны.

Між тым, выконваючы абавязкі кіраўніка спэцслужбы Кіргізстану Кенешбек Дзюшэбаеў заявіў журналістам, што новыя ўлады гатовыя гарантаваць бясьпеку Бакіеву.
XS
SM
MD
LG