Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Самалі забаранілі музыку


Самалійскія радыёстанцыі на загад мусульманскіх паўстанцаў, якія кантралююць большую частку тэрыторыі краіны, спынілі ад сёньняшняга дня трансьляцыю любой музыкі, апрача ісламскіх песьняў.

Гэта апошні з шэрагу падобных указаў інсургентаў. Раней яны забаранілі бюстгальтары і кінафільмы.

Толькі адна радыёстанцыя ў краіне, якая кантралюецца ўрадам, праігнаравала указ паўстанцаў.

Фундамэнталісты часта забіваюць тых, хто насьмельваецца кінуць выклік законам шарыяту. Практыкуецца таксама шарыяцкае пакараньне ў выглядзе ампутацыі канцовін.

Забарона музыкі нагадала падобныя забароны ў Аўганістане, якія практыкаваў рух Талібан у 90-я гады.
XS
SM
MD
LG