Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Качынскага з жонкай пахаваюць на Вавэлі


Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя будуць пахаваныя ў нядзелю ў замку Вавэль у Кракаве, – паведамілі польскія ўлады.

Сёньня ў Варшаве пачалася цырымонія разьвітання з Качыньскім і яго жонкай, якія загінулі ў суботу ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Труны зь іх целамі Іх целы выстаўленыя для публічнага разьвітаньня ў Калённай залі прэзыдэнцкага Бэльвэдэрскага палацу ў Варшаве.

У парляменце Польшчы прайшлі жалобныя мерапрыемствы ў памяць аб усіх 96-і загінулых у катастрофе урадавага самалёта, сярод якіх – 18 дэпутатаў Сэйму і сенатараў.

У Польшчы працягваецца 7-дзённая жалоба
XS
SM
MD
LG