Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астанкі прэзыдэнцкай пары, Леха і Марыі Качыньскіх, будуць пахаваныя ў нядзелю 18 красавіка ў склепе кракаўскага Вавэлю, сярод пахаваных польскіх каралёў.


Паводле "Газэты Выборчай", такое рашэньне прыняла сям’я трагічна загінулай пары, гэта значыць, брат Леха Качынскага Яраслаў і дачка памерлай пары Марта.

"Газэта выборча" таксама паведамляе, што раней канцылярыі прэзыдэнта і прэм’ер-міністра, якія каардынуюць падрыхтоўку пахаваньняў ахвяраў катастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам, прапанавалі сям’і пахаваць прэзыдэнцкую пару або ў архікатэдры Сьв. Яна ў Варшаве, дзе спачывае першы польскі прэзыдэнт Габрыель Нарутовіч, або на нацыянальным могільніку Павонзкі ў польскай сталіцы.
XS
SM
MD
LG