Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Харватыі ўшануе памяць мусульманаў Босьніі


Прэзыдэнт Харватыі Іва Іосіпавіч мае намер стаць першым лідэрам краіны, каб належна ўшанаваць мусульманаў, якія пацярпелі ад басьнійскіх харватаў падчас міжэтнічнай вайны ў Босьніі і Герцагавіне.

Іосіпавіч пачне свой двухдзённы візыт у Сараева ў сераду, дзе ён павінен сустрэцца з вышэйшымі службовымі асобамі Босьніі і зьвернецца з прамовай да законадаўцаў.

Канцылярыя прэзыдэнта паведаміла, што ў чацьвер Іосіпавіч накіруецца ў дзьве вёскі ў цэнтральнай Босніі – Амічы і Крызанцава Сяло – дзе ён мае ўшанаваць памяць харвацкіх і мусульманскіх ахвяраў басьнійскай вайны 1992-95 гадоў.

Харваты і мусульмане Босьніі, хоць і былі саюзьнікамі супраць сэрбаў на працягу большай часткі вайны, ваявалі і адзін супраць аднаго ў пэрыяд 1993-1994 гадоў.
XS
SM
MD
LG