Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч заклікае ўлады аб’явіць жалобу


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр «Руху за Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распаўсюдзіў заяву, у якой заклікае беларускія ўлады аб’явіць жалобу ў знак салідарнасьці з польскім народам.


«Нашы суседзі, палякі, перажываюць вялікую трагедыю. У авіякатастрофе загінулі лепшыя прадстаўнікі палітычнай, вайсковай, інтэлектуальнай і грамадзкай эліты краіны на чале з прэзыдэнтам Лехам Качынскім. Усе суседзі Польшчы, у тым ліку Расея і Ўкраіна, абвесьцілі нацыянальную жалобу ў сувязі з гэтым.

Па ўсіх нормах чалавечнасьці і добрасуседзтва Беларусь павінна далучыцца да жалобы.

Заклікаю беларусаў добрай волі прадэманстраваць польскаму народу свае спачуваньні і спагаду.

Заклікаю беларускія ўлады аб’явіць дзень агульнанацыянальнай жалобы ў знак салідарнасьці з польскім народам і ўсёй Эўропай».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG