Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран правядзе альтэрнатыўны саміт па ядзерным раззбраеньні


Іран заявіў, што міністры замежных спраў 15 краін прымуць удзел у двухдзённай канфэрэнцыі па ядзерным раззбраеньні, якая адбудзецца ў Тэгеране 17 і 18 красавіка.

Прадстаўнік іранскага міністэрства замежных спраў Рамін Мэхманпараст не назваў краін, якія возьмуць удзел у канфэрэнцыі.

Тэгеранская канфэрэнцыі адбудзецца празь некалькі дзён пасьля Вашынгтонскага саміту па ядзернай бясьпецы, у якім бяруць удзел каля 50 сусьветных лідэраў.

ЗША абвінавачваюць Іран у тым, што ён употай імкнецца стварыць ядзерную зброю. Іран у вашынгтонскім саміце ўдзелу не бярэ.
XS
SM
MD
LG