Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША працягваецца саміт па ядзернай бясьпецы


У сталіцы ЗША Вашынгтоне працягваецца міжнародны саміт па ядзернай бясьпецы. У яго рабоце ўдзельнічаюць прадстаўнікі 47 дзяржаваў.

Галоўныя тэмы форуму – як забясьпечыць рэжым нераспаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня і прадухіліць яго трапляньне ў рукі тэрарыстаў.

Выступаючы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, Генэральны сакратар арганізацыі Пан Гі Мун таксама падкрэсьліў значэньне існуючай цяпер пагрозы тэрарызму:

Пан Гі Мун: “Тэрарызм – адна з самых страшных пагрозаў, зь якімі мы сутыкаемся сёньня. Менавіта таму я ўвесь час заклікаю Канфэрэнцыю па раззбраеньні неадкладна пачаць перамовы наконт дамовы аб забароне на вытворчасьць радыяактыўных матэрыялаў, ядзернай зброі і выбуховых прыстасаваньняў.
XS
SM
MD
LG