Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна вырашыла адмовіцца ад высокаўзбагачанага ўрану


Украіна гатовая прымаць удзел у распрацоўцы праграм па стварэньні прававой базы для папярэджаньня міжнароднага тэрарызму. Аб гэтым заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч ў Вашынгтоне.

Паводле Януковіча, Украіна будзе працаваць у гэтым кірунку. Ён нагадаў, што Ўкраіна стала ўдзельнікам сусьветнага руху па нераспаўсюджваньні ядзерных матэрыялаў, а таксама прыняла рашэньне аб пераходзе айчынных ядзерных рэактараў з высокаўзбагачанага ўрану на нізкаўзбагачаны.

Нагадаем, учора, 12 красавіка, афіцыйны прадстаўнік Белага дому Робэрт Гібс заявіў, што да 2012 году Ўкраіна адмовіцца ад выкарыстаньня высокаўзбагачанага ўрану і пераарыентуе дасьледчыя цэнтры на працу зь нізкаўзбагачаным палівам.

Пасьля гэтага адбылася першая сустрэча прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Сустрэча праходзіла ў закрытым для прэсы рэжыме. У Вашынгтоне адбываецца саміт па ядзернай бясьпецы.

Эмігранцкая арганізацыя Ўкраінскі Кангрэсавы Камітэт Амэрыкі выказала незадавальненьне тым, што Віктар Януковіч не знайшоў часу на сустрэчу з прадстаўнікамі Камітэту. Арганізацыя апублікавала адкрыты ліст да Януковіча, у якім заклікае яго аднавіць старонку аб галадаморы на сайце прэзыдэнта Ўкраіны і карыстацца падчас выкананьня службовых абавязкаў толькі ўкраінскай мовай.
XS
SM
MD
LG