Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў Бакіева недатыкальнасьці


Часовы ўрад Кіргізіі, сфармаваны апазыцыяй, прыняў рашэньне пазбавіць прэзыдэнта краіны Курманбека Бакіева недатыкальнасці.

Як паведаміў віцэ-прэм'ер Азымбек Бекназараў, новыя ўлады выставілі Бакіеву ўльтыматум – альбо ён сёньня прыяжджае ў Бішкек, альбо яго арыштуюць.

Сёньня суд у Кіргізстане санкцыянаваў арышт брата і старэйшага сына прэзыдэнта Бакіева – Жаныша і Марата.

Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры краіны, выдадзеныя таксама санкцыі на арышт былога прэм'ер-міністра Даніяра Ўсенава, міністра абароны Бакіта Калыева і кіраўніка спэцслужбаў Мурата Суталінава.

Сёньня стала вядома, што ў Кіргізстан для перамоваў з часовым урадам краіны накіроўваецца высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат.
Памочнік дзяржсакратара ЗША Робэрт Блэйк мае намер сустрэцца з кіраўніком часовага кабінета Розай Атунбаевай і іншымі апазыцыйнымі лідэрамі.
XS
SM
MD
LG