Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваюцца мітынгі ў падтрымку кіргіскага прэзыдэнта


Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Кіргістану Курманбэка Бакіева выйшлі сёньня на дэманстрацыю ў Джалалабадзе, што на поўдні краіны. Каля 4 000 чалавек сабралося ў цэнтры гораду.

Бакіеў зьвярнуўся да іх з прамовай, у якой настойваў, што па-ранейшаму застаецца прэзыдэнтам і ня дасьць сябе запалохаць пагрозамі арышту з боку часовага ўраду. Учора з падобным пасылам прэзыдэнт зьвярнуўся да некалькіх соцен чалавек, што сабраліся ў вёсцы яго нараджэньня.
Курманбэк Бакіеў традыцыйна карыстаецца найбольшай падтрымкай на поўдні краіны. Большасьць паўдзённых правінцыяў ужо, аднак, перайшла пад кантроль апазыцыі.
XS
SM
MD
LG