Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тайляндзкія пратэстоўцы ня хочуць спыняцца


Тайляндзкія апазыцыйныя "чырвоныя кашулі" паабяцалі працягваць пратэсты да тае пары, пакуль ня будзе распушчаны дзейны парлямэнт.

Напярэдадні Цэнтральная выбарчая камісія каралеўства рэкамэндавал распусьціць партыю прэм'ер міністра краіны Абхісіта Вечачывы. Цэнтравыбаркам нібыта знайшоў доказы незаконнага фінансаваньня кіроўнай партыі.

Рэагуючы на гэтае паведамленьне апазыцыянэры сказалі, што яны "задаволеныя", але патрабаваньне датэрміновых выбараў застаецца ў сіле.

Гэтымі выходнымі ў Тайляндзе адбыліся найбуйнейшыя забурэньні за апошнія 20 год. Загінула больш за 20 чалавек, каля 800-от было паранена.
XS
SM
MD
LG