Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня лічаць зьмену ўлады ў Кіргістане пераваротам


Намесьнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў Робэрт Блэйк накіроўваецца ў Кіргістан дзеля сустрэчы з ачольніцай часовага ураду гэтай краіны Розай Атунбаевай. Блэйк будзе найвышэйшым урадоўцам Злучаных Штатаў, які наведае Кіргістан пасьля зьвяржэньня ўраду Курманбэка Бакіева.

Напярэдадні візыту дыплямат заявіў, што фармальна Вашынгтон не прызнае самаабвешчаны ўрад, які прыйшоў да ўлады ў выніку масавых пратэстаў на мінулым тыдні. У той жа час ён адзначыў, што, на думку Белага дому, прыход апазыцыянэраў да ўлады ня быў вынікам перавароту.

Блэйк таксама дадаў, што сустрэча з прэзыдэнтам Курманбэкам Бакіевым у ягоныя пляны не ўваходзіць. Раней, часовы ўрад на чале з Розай Атунбаевай прыняў рашэньне аб арышце прэзыдэнта паводле абвінавачаньня ў забойствах.

Бакіеў адмаўляе сваю адказнасьць за гібель дзясяткаў людзей пад час забурэньняў і ўскладае віну за гэта на правакацыі з боку апазыцыі.
XS
SM
MD
LG