Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама хоча памірыць Турэччыну з Армэніяй


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Армэнію і Турэччыну прыкласьці "ўсе магчымыя намаганьні" да таго, каб прасунуцца далей у нармалізацыі іх двухбаковых стасункаў. Камэнтары Абамы прагучалі ў панядзелак пад час ягонай сустрэчы з прэзыдэнтам Армэніі Сэржам Сарксянам у кулюарах саміту па ядзернай бясьпецы ў Вашынгтоне.

Пра заплянаваную на сёньня сустрэчу турэцкага і армянскага лідэраў паведаміў раней офіс Сарксяна. Працэс нармалізацыі турэцка-армянскіх адносінаў пачаўся ў кастрычніку летась, калі Анкара і Ераван падпісалі шэраг прымірэнчых пратаколаў у Швайцарыі.

Напружаньне ў адносінах паміж дзьвюмя краінамі спрычыняецца пытаньнем аб прызнаньні вынішчэньня турэцкіх армян на пачатку ХХ стагодзьдзя - генацыдам. Вастрыню супярэчнасьцям надае нявырашаны канфлікт у Нагорным Карабаху, у якім Анкара падтрымлівае свайго мусульманскага саюзьніка на Каўказе – Азэрбайджан.
XS
SM
MD
LG