Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бакіеў прапанаваў перанесьці сталіцу Кіргізстану


Прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў, які знаходзіцца ў сваім радавым паселішчы Тэйіт пад Джалал-Абадам, на сустрэчы з журналістамі выказаў прапанову перанесьці сталіцу краіны з Бішкеку ў Джалал-Абад альбо ў Ош. Ён заявіў, што ня лічыць легітымным урад, сфармаваны лідэрамі апазыцыі, і ня выключыў стварэньне паралельных органаў улады.

Раней паведамлялася, што часовы ўрад Кіргізстану, сфармаваны на днях лідэрамі апазыцыі, прыняў палітычнае рашэньне аб затрыманьні Бакіева.
XS
SM
MD
LG