Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Качыньскі баяўся авіяпалётаў



Былы прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус ня раз лятаў разам з Лехам Качыньскім на тым самым самалёце Ту-154, зь якім адбылася трагічная аварыя пад Смаленскам. В.Адамкус у
інтэрвію Літоўскай нацыянальнай Тэлевізіі прыгадаў, што Лех Качыньскі адчуваў страх перад палётамі.

«Я зь ім ляцеў разам, калі ён, здаецца, другі раз ляцеў гэтым самым самалётам за мяжу. Гэта быў рэпрэзэнтацыйны прэзыдэнцкага ўзроўню самалёт, якіх Польшча мае нават некалькі. Мы разам селі, калі зайшлі, на месцы, прызначаныя для прэзыдэнтаў. І я неяк аўтаматычна сеў сьпіной да накірунку палёту.

І прэзыдэнт Лех Качыньскі з усьмешкай адразу мне сказаў, – калі вы не супраць, памяняемся месцамі. Так, каб яму ня бачны быў накірунак палёту. Я сказаў: «Чаму не, ласкава прашу». Мы абмяняліся месцамі і ён тады сказаў, што мае яшчэ адну просьбу: «Зачынім вокны, каб я ня бачыў ні зямлі, ні воблакаў, ні ўзьлёту, ні пасадкі».

Ён баяўся вышыні. І цяпер, сёньня, як мы гаворым пра гэтую трагедыю, я задаю сабе пытаньне, ці ж гэта не іронія, што чалавек меў той страх, і ён стаўся канцом ягонага жыцьця. Ён ня толькі баяўся, але і загінуў у тым самым самалёце».

«Мы працавалі разам цягам 10 гадоў», – сказаў былы прэзыдэнт Літвы (1998 — 2003, 2004 – 2009) Валдас Адамкус, згадваючы Леха Качыньскага.

«Цягам гэтых 10 гадоў Літва і Польшча, хаця, здаралася, што і мелі значныя нязгоды, за гэтыя 10 гадоў дасягнулі, пэўна, самае найлепшы пэрыяд супрацоўніцтва, калі навучыліся дамаўляцца адзін з адным, падтрымліваць адзін аднаго у міжнароднай сфэры, і, можна сказаць, што літоўска-польскія дыпляматычныя дачыненьні цяпер на найвышэйшым узроўні», – сказаў Адамкус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG