Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забытыя і занядбаныя


Улады Магілёўшчыны паабяцалі да Радаўніцы ўпарадкаваць могілкі рэгіёну. На гэтыя мэты, паводле афіцыйнай інфармацыі, выдаткавана 500 мільёнаў рублёў. Гэтых грошай хапіла, аднак, не на ўсе могілкі. Не хапіла і на клады ў вёсцы Ільінка, што за дзесяць кілямэтраў ад абласнога цэнтру.


Жыхары Ільінкі, кажуць, што ад іх могілак Бог адвярнуўся. Парадку тут ужо даўно няма. Новыя пахаваньні дагледжаныя, а вось старыя — даўно занядбаныя.

«Напэўна, ужо ўсе вымерлі і яно цяпер пустуе. Я ўжо ня памятаю, хто там пахаваны. Не, троху памятаю. Мне ж 74 гады. А гэта ж яшчэ да мяне паміралі. Я іх жывых ня памятаю. Помнікаў тады яшчэ не было. Надпісаў няма, адкуль хто знае. Трэба, каб надпісы былі», — тлумачаць сытуацыю спадарыня сталага веку.

Людзі неаднойчы зьвярталіся па дапамогу, каб старыя клады ўпарадкавалі, аднак марна. Цяпер толькі абураюцца:

Спадар: «У сельскі савет тэлефанавалі. Увагі ніякай».

Спадарыня: «Тут во мы самі яшчэ абрабляем свае магілкі. Больш-менш. Хаця б пяску машыну падвезьлі, каб людзі маглі магілкі свае падсыпаць. А вось тут, відаць, няма каму, і ім усё. Бяроз вунь колькі нападала сёлета».

Спадар: «Гэта абавязаны сельсавет».

Спадар: «На ўсіх могілках выпілоўваюць, вывозяць, прыбіраюць. Гэтыя вось бярозы, як падаюць, дык на помнікі».

Спадарыня: «У мяне вось і помнік разьбіўся ў бацькі. А вунь у той жанчыны й помнік, і агароджа — усе зьбітыя».

Да могілак няма й дарогі. Улетку невялікая рачулка перасыхае, тады вальней дабрацца да кладоў, а вось увесну яна непераадольная.

Спадарыня: «Трэба трубу якую пакласьці. Зрабіць насып. Туды ж не прайсьці».

Спадарыня сталага веку: «Учора во жанчыну прывезьлі. Спынілася там на гары, а потым несьлі труну на руках і вянкі. Усё».

Каб прайсьці да могілак, вяскоўцы паклалі драўляныя масткі. Па іх цяпер і ходзяць.

Гады два таму на могілках былі работнікі. Яны, як сьцьвярджаюць вяскоўцы, толькі пасьпелі зрабіць агароджу. Цяпер яна амшалая ляжыць покатам.

На ільінкаўскіх кладах ёсьць магіла невядомага салдата. Памятаюць пра яе толькі старажылы вёскі Ільінка. Спадарыня сталага веку пагадзілася паказаць яе.

«Была тут у нас Вера Васільеўна, настаўніца. Вось яна паставіла тут во гэтую тумбу. Гэта салдат ляжыць. Нехта яго абграбае».

Ільінкаўская магіла невядомага салдата ня ўпісваецца ў патас сёньняшняй дзяржаўнай ідэалёгіі пра гераічнае мінулае. Чорны нахілены пастамэнт без традыцыйнай чырвонай зоркі і адпаведнага надпісу, што тут спачывае герой Айчынай вайны. Ля пастамэнту — букет штучных кветак, а замест зоркі — начэплены вяскоўцамі зялёны вянок.

Новыя пахаваньні дагледжаныя.
Самаробны масток цераз рачулку.
Магіла невядомага салдата.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG