Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пoльскі штодзёньнік Rzeczpospolita апублікаваў прамову прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, якую ён зьбіраўся сказаць 10 красавіка ў Катыні падчас жалобных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-й гадавіны катыньскай трагедыі.


"У красавіку 1940 году тут былі забітыя больш за 21 тысячу польскіх зьняволеных зь лягераў і турмаў НКВД. Гэты акт генацыду быў зроблены па волі Сталіна, па загадзе найвышэйшых савецкіх уладаў. Жахлівай кульмінацыяй саюзу Трэцяга рэйху і СССР, пакту Молатава – Рыбэнтропа і нападу на Польшчу 17 верасьня 1939 году стала катыньскае злачынства..."

"Утойваньне праўды аб Катыні – наступства рашэньня тых, хто прывёў да гэтага злачынства – стала часткай падмурку палітыкі камуністаў і пасьляваеннай Польшчы: краевугольнай хлусьнёй Польскай Народнай Рэспублікі. Гэта быў час, калі за памяць і праўду аб Катыні даводзілася плаціць высокую цану. Але блізкія забітых і іншыя сьмелыя людзі стаялі за гэтую памяць, ахоўвалі яе і перадавалі наступным пакаленьням палякаў. Яны пранесьлі яе праз увесь пэрыяд камуністычнага праўленьня і перадалі сваім суайчыньнікам у свабоднай, незалежнай Польшчы" – цытуе Rzeczpospolita прамову Леха Качыньскага, якую ён хацеў сказаць на жалобнай імпрэзе у Катыні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG