Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Польшчы зьменяць правілы пералётаў для найвышэйшых вайскоўцаў


Як падае агенцтва “ИТАР-ТАСС”, генэрал Станіслаў Козей прызначаны сёньня новым кіраўніком Бюро нацыянальнай бясьпекі (БНБ) Польшчы. Указ аб гэтым падпісаў выконваючы абавязкі кіраўніка дзяржавы маршалак Сойму Браніслаў Камароўскі. Уладзіслаў Стасяк, які ўзначальваў да гэтага БНБ, загінуў у катастрофе прэзыдэнцкага Ту-154М пад Смаленскам.

Браніслаў Камароўскі адзначыў, што першачарговай задачай генэрала Козея стане "распрацоўка новых правілаў авіяпералетаў для найвышэйшага каманднага складу Войска Польскага, каб у будучыні была выключаная сытуацыя, калі на адным самалёце лятуць камандуючыя адразу ўсімі родамі войскаў".

У суботу ў авіякатастрофе пад Смаленскам загінулі начальнік Генэральнага штабу Войска Польскага генэрал Францішак Гонгар, камандуючы сухапутнымі войскамі генэрал Тадэвуш Бук, камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Анджэй Бласік, камандуючы ваенна-марскімі сіламі віцэ-адмірал Анджэй Карвэта і камандуючы сіламі спэцыяльнага прызначэньня генэрал Владзімеж Патасіньскі.
XS
SM
MD
LG