Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўсіх суседніх зь Беларусьсю краінах пасьля смаленскай катастрофы абвясьцілі жалобу. У Беларусі — не. Чаму? ДЫСКУСІЯ


З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадарыня: “Таму што краіна наша такая недружалюбная, любіць сама сябе. Дакладней, не краіна, а прэзыдэнт любіць толькі самога сябе, а паважаць нікога не паважае: ні пэнсіянэраў, ні іншых людзей, ні суседзяў, нікога наагул. Такая жалоба павінна быць абвешчана… ня ведаю, што гэта”.

Карэспандэнт: “А як вы лічыце, нашы людзі самі для сябе абвясьцілі такую жалобу?”

Спадарыня: “Канечне, канечне… я сама бядую, загінулі ж людзі, жывыя людзі. Божа мой, як гэта не пакутаваць ад гэтага!”

Спадарыня: “Палякі нам нічога дрэннага не зрабілі”.

Ейны муж:
“Мне вельмі шкада, вельмі. Людзі ёсьць людзі. Я былы вайсковец, быў у Аўганістане, ведаю, што значыць — гінуць сябры, людзі наагул, няважна якой нацыянальнасьці… А мы ж з палякамі родны народ, мы вось тут побач жывём… Мы смуткуем усе, як даведаліся, вельмі смуткуем усёй сям’ёй”.

Спадарыня: “Ды мы ж адзін народ: і палякі, і беларусы, а я ўкраінка… Як шкада, што так атрымліваецца”.

Ейны муж: “Гэта гора для нас павінна быць агульным”.

Спадарыня:
“Ведаеце, кожны чалавек… ён для сябе абвесьціць сам жалобу. Я палітыкай не займаюся. Жалобу я для сябе абвясьціла, а яны як сабе хочуць”.

Спадар:
“Я не прамоўца, не люблю казаць прыгожа, але жалоба павінна была ў нас быць абвешчана. Мы ж суседзі”.

Хлопец: “А навошта ў нас абвяшчаць жалобу? Гэта ж іх трагедыя”.

Ягоны сябра: “Думаю, што ў нас усе ім спачуваюць, усе людзі”.

Першы хлопец: “Калі ў Расеі разьбіліся дзеці, то ў Польшчы жалобы ніхто не абвяшчаў і на Ўкраіне таксама не абвяшчалі”.

Спадарыня: “Дзіўна, вельмі дзіўна, што вось так робіцца. Я думаю, што гэта павінна быць абвешчана. І каму задаць гэтае пытаньне… Асабіста я смуткую з усімі палякамі, і з нашымі палякамі, і зяць мой паляк… Я наагул была шакаваная гэтай трагедыяй”.

ВЫКАЖЫЦЕ СВАЁ МЕРКАВАНЬНЕ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG